Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́нда, нескл., н. (спец.).

Музычная п’еса, у якой некалькі разоў паўтараецца рэфрэн.

ро́ндаль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Каструля з ручкай.

ро́скаш, -ы, ж.

Тое, што і раскоша.

ро́сквіт, -у, М -віце, м.

1. гл. расквітнець, расцвісці.

2. Найвышэйшая ступень развіцця чаго-н., уздым.

Р. эканомікі краіны.

У росквіце сіл.

ро́скід гл. раскідаць.

ро́слы, -ая, -ае.

Высокага росту.

Р. хлопец.

|| наз. ро́сласць, -і, ж.

ро́сны¹, -ая, -ае.

У выразе: росны ладан — від расліннай араматычнай смалы.

ро́сны² гл. раса́.

ро́спач, -ы, ж.

Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу.

Быць у роспачы.

Гаварыць з роспаччу.

ро́спачны, -ая, -ае.

У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы.

Р. крык.

Р. позірк.