ро́блены, -ая, -ае.
1. Штучна выкліканы, ненатуральны.
Робленая весялосць.
2. Выкананы ручным вязаннем.
Робленыя рукавіцы.
|| наз. ро́бленасць, -і, ж. (да 1 знач.).
рог¹, -а, М ро́зе, мн. -і і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.
Валовыя рогі.
Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
Паляўнічы р.
3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.
Піць віно з рога.
Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).
4. Востры загнуты канец чаго-н.
Р. пячных вілак.
|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).
Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).
|| прым. рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і ро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
рог², рага́, мн. рагі́, -о́ў, м.
Месца, дзе сыходзяцца, перасякаюцца два прадметы ці два бакі чаго-н.
На рагу вуліцы.
Р. стала.
Р. хусткі.
|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.
рогападо́бны, -ая, -ае.
Падобны знешне на рог¹ або на рогавае рэчыва.
Рогападобныя сукі́,.
|| наз. рогападо́бнасць, -і, ж.
ро́гат, -у, М -гаце, м.
Гучны, нястрымны смех.
Вясёлы р.
Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).
род¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.
Старэйшына роду.
2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.
Са знатнага роду.
Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.). Родам гараджанін. 3 роду ў р. (з пакалення ў пакаленне). Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.). Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.). Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці). Р. чалавечы (людзі).
3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.
◊
Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.
На раду напісана што (разм.) — прадвызначана.
род², -у, М -дзе, м., чаго.
1. Разнавіднасць чаго-н., якая валодае якой-н. якасцю, уласцівасцю.
Р. войск (спецыялізацыя войск у залежнасці ад характару ўзбраення і прызначэння). Войскі ўсіх родаў зброі.
2. Напрамак, спосаб дзейнасці.
Выбраць новы р. дзейнасці.
3. Нешта (нехта) накшталт каго-, чаго-н., падабенства каго-, чаго-н.
Гэта гасцініца — р. пансіяната.
род³, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Граматычны клас слоў, які характарызуецца пэўнымі склонавымі канчаткамі і асаблівасцямі дапасавання.
Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду.
|| прым. ро́давы, -ая, -ае.
ро́давы¹, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да роду¹ (у 1 і 2 знач.), радавы.
Р. лад.
2. Які належыць роду¹ (у 2 знач.), перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Р. побыт.