хвалі́цца, хвалю́ся, хва́лішся, хва́ліцца; незак.
Расхвальваць свае поспехі, заслугі; з пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад.
Ён любіць х.
Х. поспехамі.
|| зак. пахвалі́цца, пахвалю́ся, пахва́лішся, пахва́ліцца.
хвалі́ць, хвалю́, хва́ліш, хва́ліць; хва́лены; незак., каго-што.
Выказваць адабрэнне, пахвалу каму-, чаму-н. за што-н.
Х. вучня за выдатныя поспехі.
|| зак. пахвалі́ць, пахвалю́, пахва́ліш, пахва́ліць; пахва́лены.
|| наз. хвале́нне, -я, н.
хвальба́, -ы́, ж.
1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, заслуг, учынкаў, часта перабольшаных.
2. Адабрэнне, пахвала каму-н.
хвалько́, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.; нескл., ж.
Той, хто любіць хваліцца.
хва́ля, -і, мн. -і, хваль, ж.
1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.
Хвалі залівалі бераг мора.
2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі ці электрамагнітным полі (спец.).
Электрамагнітныя хвалі.
Гукавая х.
3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.
4. перан., чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.
Х. дэманстрацый.
Х. мітынгаў.
|| прым. хва́левы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
хваля... (гл. хвале...).
Першая састаўная частка складаных слоў, пішацца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: хвалярэз, хвалямер.
ХВАЛЯВÓД, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Натуральны або штучны канал для распаўсюджвання тых ці іншых хваль (гукавых, элекграмагнітных, радыёхваль і інш.).
|| прым. хвалявóдны, -ая, -ае.
хвалява́нне, -я, н.
1. Рух хваль па вадзяной паверхні.
Х. мора.
2. перан. Нервовая ўзбуджанасць, выкліканая адчуваннем трывогі, радасці і пад.
Х. доўга не пакідала жанчыну.
3. звычайна мн., -і, -яў, перан. Масавае выказванне незадаволення, пратэсту супраць чаго-н.
Хваляванні незадаволеных.
хвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць у хваляванні (у 1 знач.).
Мора хвалюецца.
2. перан. Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.
Х. перад экзаменамі.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.
Натоўп хваляваўся.
|| зак. усхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся.
хвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.
1. што. Выклікаць хваляванне (у 1 знач.).
Моцны вецер хваляваў мора.
2. перан., каго (што). Прыводзіць у хваляванне (у 2 знач.).
Яго хваляваў лёс дзяцей.
3. перан., каго (што). Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (у 3 знач.).
Х. народ.
|| зак. усхвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й.