лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Невялікая лапата.
2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).
Лапаткі турбіны.
3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.
4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.
Лапаткі гароху.
◊
Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.
Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.
ла́патнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
1. Той, хто пляце і прадае лапці (уст.).
2. Той, хто ходзіць у лапцях (пра беднага селяніна; уст.).
3. Неадукаваны, некультурны, адсталы чалавек (звычайна як лаянкавае слова; пагард.).
Вахлак, л. няшчасны.
лапату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Той, хто бесперастанку гаворыць, лапоча; балбатун.
|| ж. лапату́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х.
лапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны; незак., што (разм.).
Перамешваць, перасыпаць лапатай.
Л. збожжа.
ла́паць¹, -пця, мн. -пці, -пце́й, м.
1. Плецены абутак з лыка, бяросты ці вяровак.
Лазовыя лапці.
2. перан. Адсталы, некультурны чалавек.
◊
Абуць у лапці (разм., жарт.) — абдурыць, ашукаць і пасмяяцца з каго-н.
|| памянш. ла́пцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. ла́пцевы, -ая, -ае.
ла́паць², -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).
Хапаць, мацаць рукамі.
Не лапай, не купіш (прыказка).
|| аднакр. ла́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. ла́панне, -я, н.
лапіда́рны, -ая, -ае (кніжн.).
Сціслы, але выразны, зразумелы.
Л. стыль.
|| наз. лапіда́рнасць, -і, ж.
ла́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
1. Частка паверхні зямлі. 3-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.
2. Тое, што і латка.
Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.
ла́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.
1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне.
Лапіны сенажаці.
2. Пляма іншага колеру на поўсці жывёлы, пер’і птушкі.
3. Невялікі кавалак зямлі (разм.).
Мець лапіну зямлі.
ла́піць, ла́плю, ла́піш, ла́піць; ла́плены; незак., што (разм.).
Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н.
Л. бялізну.