Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік каралеўскай улады, манархіст.

|| ж. раялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. раялі́сцкі, -ая, -ае.

рая́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі.

Іграць на раялі.

Вучыцца па класе раяля.

|| прым. рая́льны, -ая, -ае.

раяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) падзел на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).

2. Размеркаваць (размяркоўваць), прызначыць (прызначаць) для пэўных раёнаў (спец.).

Р. сорт пшаніцы.

Насенне раяніраваных сартоў.

|| наз. раяні́раванне, -я, н.

рвану́цца гл. ірвануцца.

рвану́ць гл. ірвануць.

рва́ны гл. ірваны.

рва́цкі гл. ірвацкі.

рва́цтва гл. ірвацтва.

рва́цца гл. ірвацца.

рваць гл. ірваць.