хаце́ць, хачу́, хо́чаш, хо́ча; хаці́; незак.
1. чаго, каго-што, з інф., са злуч. «каб» і без дап. Мець жаданне, ахвоту да чаго-н., адчуваць патрэбу ў кім-, чым-н.
Х. спаць.
2. каго-чаго, чаго ад каго і са злуч. «каб». Імкнуцца да чаго-н., дамагацца чаго-н.
Хачу, каб не хварэлі дзеці.
Хачу, каб людзі жылі мірна.
3. з інф. Мець намер зрабіць што-н.
Ён хацеў рамантаваць абутак.
4. з інф. Ужыв. для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго-н. (разм.).
Хочаш — гуляй, а хочаш — спі.
5. 3 адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са знач. азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час і пад.).
Ён рабіў, што хацеў, хадзіў, куды хацеў.
хаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.
Убогая, старая хата.
|| памянш. хаці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
хаця́ (разм.).
1. злуч. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы са знач.: нягледзячы на тое, што.
Сонца грэла моцна, х. была ўжо восень.
2. часц. узмацн.-вылуч. Ужыв. са знач.: самае меншае, ва ўсякім выпадку.
Вы ж х. не спазняйцеся.
3. часц. ўзмацн.-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціцай «б»). Ужыв. са знач.: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі.
Х. б глыточак вады глынуць.
ха-ха́ і ха-ха-ха́, выкл. гукаперайм.
Служыць для перадачы гучнага смеху, рогату.
хваёвы, -ая, -ае.
1. гл. хвоя.
2. у знач. наз. хваёвыя, -ых. Сямейства голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных.
хваі́на, -ы, мн. -ы, хваі́н, ж.
Тое, што і хвоя (у 1 знач.); адно дрэва хвоі.
хвала́, -ы́, ж.
1. Пахвала, адабрэнне, усхваленне.
Х. пра выдатную ткачыху разышлася па краіне.
2. у знач. вык. Воклік захаплення, удзячнасці, прызнання каму-, чаму-н.
Х. працаўнікам палёў.
3. Агульнапрынятая думка пра каго-н., рэпутацыя (разм.).
хвале... (а таксама хваля...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. хваля (у 1 і 2 знач.), напр.: хвалепадобны, хвалеўтваральнік.
хвале́бны, -ая, -ае.
У якім ёсць пахвала.
Хвалебная рэцэнзія.
Х. водзыў.
|| наз. хвале́бнасць, -і, ж.
хва́лісты, -ая, -ае.
Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі.
|| наз. хва́лістасць, -і, ж.