Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расшуме́цца, -млю́ся, -мі́шся, -мі́цца; -мі́мся, -міце́ся, -мя́цца; -мі́ся; зак. (разм.).

1. Пачаць моцна шумець.

Лес расшумеўся.

2. Пачаць моцна крычаць, спрачацца.

Дзеці расшумеліся.

расшчабёнка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. расшчабяніць.

2. Дробны шчэбень.

Засыпаць брук расшчабёнкай.

расшчабяні́ць, -бяню́, -бе́ніш, -бе́ніць; -бе́нены; зак., што (спец.).

Раздрабніць, ператварыць у шчэбень.

Р. камень.

|| незак. расшчабе́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшчабёнка, -і, ДМ -нцы, ж. і расшчабе́ньванне, -я, н.

расшчабята́цца, -бячу́ся, -бе́чашся, -бе́чацца; -бячы́ся; зак.

1. Пачаць моцна шчабятаць (пра птушак).

Ластаўкі расшчабяталіся.

2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць.

Дзеці расшчабяталіся.

расшчадра́цца гл. расшчодрыцца.

расшчадры́цца гл. расшчодрыцца.

расшчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак.

Разняцца, расшчапіцца (пра што-н. сашчэмленае).

Пальцы расшчаміліся.

|| незак. расшчамля́цца, -я́ецца і расшчэ́млівацца, -аецца.

расшчамі́ць, -шчамлю́, -шчэ́міш, -шчэ́міць; -шчэ́млены; зак., што.

Разняць, расшчапіць сашчэмленае.

Р. зубы.

|| незак. расшчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

расшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́піцца; зак.

1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі.

Палена лёгка расшчапілася.

2. Разняцца, раз’яднацца.

Пальцы расшчапіліся.

3. Раздрабіцца, распасціся на часткі (спец.).

Валакно расшчапілася.

4. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Эфір расшчапіўся.

5. Распасціся (пра атамы; спец.).

|| незак. расшчапля́цца, -я́ецца і расшчэ́плівацца, -аецца.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н.

расшчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.

Р. палена.

2. Разняць, раз’яднаць.

Р. пальцы.

3. Раздрабіць, заставіць распасціся на часткі (спец.).

Р. валокны.

4. Раскласці на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Р. эфір.

5. Прымусіць распасціся (атам; спец.).

Р. атам урану.

|| незак. расшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н. (да 3—5 знач.).