Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хату́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за плячамі.

ха́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Хапаць паветра раскрытым ротам; цяжка дыхаць.

Хворы ледзь хаўкае.

2. Пазяхаць.

|| аднакр. ха́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ха́ўканне, -я, н.

хаўру́с, -у, м. (разм.).

1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.

2. Саюз, садружнасць.

Маці была ў хаўрусе з суседкай.

|| прым. хаўру́сны, -ая, -ае.

хаўрусава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак. (разм.).

Быць у хаўрусе з кім-н.

хаўру́снік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе.

|| ж. хаўру́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. хаўру́сніцкі, -ая, -ае.

хаўту́ры, -ту́р (разм.).

1. Абрад пахавання нябожчыка.

Справіць х.

2. Жалобны стол па нябожчыку.

|| прым. хаўту́рны, -ая, -ае.

ха́ханькі, -аў.

Жартачкі, смешкі.

Табе ўсё х.

хаху́ля, -і, мн. -і, -ху́ль, ж.

Вадзяная жывёліна атрада насякомаедных з каштоўным футрам бура-шэрага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. хахулёвы, -ая, -ае.

хаце́нне, -я, н.

Жаданне.

На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).

хаце́цца, хо́чацца; безас., незак., чаго, з інф. і са злуч. «каб».

Адчуваць патрэбу ў чым-н., вельмі жадаць чаго-н.

Яму хацелася есці.