Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расцяжэ́нне, -я, н.

1. гл. расцягнуць.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

Р. сухажылля.

расцялі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́ліцца; зак. (разм.).

Ацяліцца (звычайна з цяжкасцямі).

|| незак. расце́львацца, -аецца.

|| наз. расцёл, -у, м.

расця́па, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -цяп (разм., неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

расцяро́б гл. расцерабіць.

расцяру́шванне гл. расцерушыць.

расцяру́швацца гл. расцерушыцца.

расцяру́шваць гл. расцерушыць.

расцярэ́бліванне гл. расцерабіць.

расцярэ́бліваць гл. расцерабіць.

расця́ць, разатну́, разатне́ш, разатне́; разатнём, разатняце́, разатну́ць; расця́ў, -цяла́, -ло́; разатні́; расця́ты; зак., што (разм.).

1. Разняць, развесці, расціснуць.

Р. зубы.

2. Рассячы, разрэ́заць.

|| незак. расціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.