расхілі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хі́ліцца; зак.
Адхіліць, адысці ў розныя бакі (пра што-н. самкнутае).
Заслона расхілілася.
|| незак. расхіля́цца, -я́ецца.
расхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак., што.
Адхіліць, адвесці ў розныя бакі; разняць самкнутае.
Р. шторы.
|| незак. расхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
расхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; зак.
1. Раскінуць на сабе адзенне.
Расхініся, калі горача.
2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення).
Полы курткі расхінуліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.).
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. загорнутае).
Пакунак расхінуўся.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца.
Натоўп расхінуўся.
|| незак. расхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
расхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. што. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.
Р. полы плашча.
Р. кусты.
2. што. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).
3. што. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).
Р. торбу са снеданнем.
4. каго-што. Прымусіць расступіцца.
Р. натоўп.
|| незак. расхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расхіна́нне, -я, н.
расхіста́ны, -ая, -ае.
Які стаў слабым, няўстойлівым, хісткім.
Старая расхістаная лесвіца.
расхіста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Пачаць моцна хістацца.
Маятнік расхістаўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць няўстойлівым ад хістання.
Слупок расхістаўся.
3. перан. Пахіснуцца, разладзіцца.
Дысцыпліна расхісталася.
|| незак. расхі́ствацца, -аецца.
расхіста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Раскалыхаць, разгушкаць.
Р. качэлі.
2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым.
Р. слуп.
3. перан. Разладзіць, падарваць.
Р. дысцыпліну.
|| незак. расхі́стваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расхі́стванне, -я, н.
расхлёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Тое, што і расхляба́ць.
|| незак. расхлёбваць, -аю, -аеш, -ае.
расхлёбваць гл. расхляба́ць, расхлёбаць.
расхліста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).
Тое, што і расхрыстацца.
|| незак. расхлі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.