ра́дыё, нескл., н.
1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.
Звязацца па р.
2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.
Правесці р.
3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).
Слухаць р.
радыё...
Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае дачыненне да радыё, напр.: радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.
радыёама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто займаецца радыё і яго тэхнікай як аматар (у 2 знач.).
|| прым. радыёама́тарскі, -ая, -ае.
радыёву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.
Устаноўка па абслугоўванні насельніцтва радыёперадачамі.
радыёвяшча́нне, -я, н.
Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.
Р. для моладзі.
|| прым. радыёвяшча́льны, -ая, -ае.
радыёгра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.
Тэлеграма, перададзеная па радыё.
радыёкро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.
Устанавіць радыёкропку.
радыёла, -ы, мн. -ы, -дыёл, ж.
Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.
радыёлака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Комплекс радыёапаратуры для радыёлакацыі.
|| прым. радыёлака́тарны, -ая, -ае.
радыёлака́цыя, -і, ж.
Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.
|| прым. радыёлакацы́йны, -ая, -ае.