Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расто́чванне¹, гл. растачыць¹.

расто́чванне², гл. растачыць².

расто́чванне³, гл. растачыць³.

расто́чваць¹ гл. растачыць¹.

расто́чваць² гл. растачыць².

расто́чваць³ гл. растачыць³.

расто́чка¹ гл. растачыць¹.

расто́чка² гл. растачыць³.

растраві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -тра́віцца; зак.

1. Моцна раздражніцца чым-н. (разм.).

2. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку; спец.).

|| незак. растра́ўлівацца, -аецца і растраўля́цца, -я́ецца.

растраві́ць, -аўлю́, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Моцна раздражніць (разм.).

2. што. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго-н. з дапамогай кіслаты ці іншых едкіх рэчываў (спец.).

|| незак. растраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і растра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растра́ўліванне, -я, н.