Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

растаўчы́ гл. таўчы.

раста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.

Снег растаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.

Дарога растала.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.

Гукі песні расталі ў бязмежнай далечыні.

Туман растаў.

4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.

Р. ад пахвалы.

|| незак. растава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й.

|| наз. растава́нне, -я, н.

растачы́ць¹, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што (спец.).

Расшырыць, апрацаваць разцом.

Р. адтуліну

|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́чванне, -я, н. і расто́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. расто́чны, -ая, -ае.

Р. станок.

растачы́ць², -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Згрызці, праесці, патачыць у многіх месцах.

Шашаль растачыў сцяну.

|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́чванне, -я, н.

растачы́ць³, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Прытачыўшы, зрабіць шырэйшым.

Р. спадніцу.

|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́чванне, -я, н. і расто́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

раствара́льнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Рэчыва, здольнае раствараць іншае рэчыва.

раствара́льны, -ая, -ае.

Які здольны растварацца ў вадкасці.

|| наз. раствара́льнасць, -і, ж.

раствары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; зак.

Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь.

|| незак. раствара́цца, -а́ецца.

раствары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Прымусіць растварыцца.

Р. цукар у вадзе.

|| незак. раствара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. растварэ́нне, -я, н.

раство́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Вадкасць, атрыманая растварэннем якога-н. рэчыва ў вадзе або іншай вадкасці.

Содавы р.

2. У будаўнічай справе: вязкая цестападобная сумесь цэменту, пяску і вады.

|| прым. раство́рны, -ая, -ае.