Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

растапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́піцца; зак.

Стаць вадкім у выніку награвання.

Воск растапіўся.

|| незак. растапля́цца, -я́ецца і расто́плівацца, -аецца.

растапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

Нагрэўшы, ператварыць цвёрдае ў вадкае.

Р. тлушч.

Р. воск.

|| незак. растапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

растапта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́пчацца; зак. (разм.).

Пра абутак: страціць форму, стаць залішне прасторным у выніку працяглай носкі; разнасіцца.

|| незак. расто́птвацца, -аецца.

растапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.

1. каго-што. Наступіўшы, расціснуць; сапсаваць, знішчыць.

Р. грыб.

2. перан. Зняважыць чые-н. пачуцці, прынізіць годнасць.

Р. веру чалавека.

3. што. Пра абутак: доўга носячы, зрабіць залішне прасторным, разнасіць (разм.).

Р. чаравікі.

|| незак. расто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́птванне, -я, н.

растапы́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

1. Шырока раскінуць, расставіць, развесці рукі, ногі седзячы або стоячы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад.

Галіны дрэва растапырыліся ад ветру.

|| незак. растапы́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

растапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

1. Расставіць, развесці ў бакі (рукі, ногі і пад.).

Р. пальцы.

Р. крылы.

2. перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.).

Елка растапырыла галіны.

|| незак. растапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растапы́рванне, -я, н.

растармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).

1. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць.

2. перан. Прымусіць дзейнічаць, разварушыць, расшавяліць.

растаро́пны, -ая, -ае.

Кемлівы ў справах; упраўны.

Р. чалавек.

|| наз. растаро́пнасць, -і, ж.

растаўсце́лы, -ая, -ае.

Які растаўсцеў; распаўнелы, тоўсты.

Растаўсцелая жанчына.

растаўсце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць тоўстым; распаўнець.

Пад старасць дзед растаўсцеў.