рассо́хнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; рассо́хся, -со́хлася; зак.
Высахнуць так, каб утварыліся шчыліны.
Цэбар рассохся.
|| незак. рассыха́цца, -а́ецца.
расспява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.
Сын расспяваўся.
2. Крыху паспяваўшы, пачаць спяваць добра.
Р. перад канцэртам.
расста́віцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -віцца; -вімся, -віцеся, -вяцца; зак. (разм.).
Размясціцца, стаўшы на патрэбных месцах у пэўным парадку.
|| незак. расстаўля́цца, -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца.
расста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. каго-што. Размясціць, паставіць якім-н. чынам, парадкам.
Р. кнігі на паліцах.
2. што. Паставіць так, каб павялічылася адлегласць паміж чым-н.
Р. ногі.
3. што. Рассунуўшы, устанавіць для карыстання што-н. рассоўнае, раскладное.
Р. раскладушку.
|| незак. расстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. расстано́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж. (да 1 знач.).
расста́йны, -ая, -ае.
У паэзіі: які мае адносіны да расстання, звязаны з раставаннем.
Расстайныя дарогі.
расстано́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж.
1. гл. расставіць.
2. Р мн. -но́вак. Парадак, паслядоўнасць у размяшчэнні чаго-н.
Правільная р. знакаў прыпынку.
3. Р мн. -но́вак. Кароткая паўза пры размове, пры выкананні чаго-н.
Чытаць верш з расстаноўкай.
|| прым. расстано́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).
расстара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
Вельмі пастарацца для набыцця чаго-н.
расста́цца, -та́нуся, -та́нешся, -та́нецца; -та́нься; зак., з кім-чым.
1. Развітаўшыся, разысціся; разлучыцца з кім-н.
Р. з сябрамі.
Р. назаўсёды.
2. Адмовіцца ад каго-, чаго-н.
Р. з дрэннымі звычкамі.
|| незак. расстава́цца, -стаю́ся, -стае́шся, -стае́цца; -стаёмся, -стаяце́ся, -стаю́цца.
|| наз. расстава́нне, -я, н., расста́нне, -я, н. і ро́стань, -і, ж. (да 1 знач.).
расстраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1. каго (што). Падвергнуць расстрэлу (у 2 знач.).
Р. здрадніка.
2. каго-што. Падвергнуць моцнаму абстрэлу з блізкай адлегласці.
Р. варожы эшалон з боепрыпасамі.
3. што. Зрасходаваць пры стральбе.
Р. усе патроны.
|| незак. расстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расстрэ́л, -у, м. і расстрэ́льванне, -я, н.
расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.
Калона вучняў расстроілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).
Цымбалы расстроіліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.
Гаспадарка расстроілася.
4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.
Здароўе расстроілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.
Вяселле расстроілася.
6. Засмуціцца, моцна загараваць.
Р. з-за сына.
|| незак. расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.