Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расслаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сло́іцца; зак.

1. Раздзяліцца на слаі (у 1 знач.).

Горная парода расслаілася.

2. перан. Раздзяліцца на сацыяльныя групы, праслойкі.

|| незак. рассло́йвацца, -аецца.

|| наз. расслае́нне, -я, н. і рассло́йка, -і, ДМ -йцы,

расслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -ло́ены; зак.

1. што. Раздзяліць на слаі (у 1 знач.).

Р. торт.

2. перан., каго-што. Падзяліць на сацыяльныя групы.

|| незак. рассло́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расслае́нне, -я, н. і рассло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

расслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што (разм.).

Добра пачуць, разабраць на слых.

рассмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што (разм.).

1. Прымусіць знікнуць, разысціся (пра пухліну і пад.).

2. Смокчучы, растварыць.

Р. драбок цукру.

|| незак. рассмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. рассмо́ктванне, -я, н.

рассмяшы́ць гл. смяшыць.

рассмяя́цца, -мяю́ся, -мяе́шся, -мяе́цца; -мяёмся, -меяце́ся, -мяю́цца; -ме́йся; зак.

Пачаць моцна смяяцца, адказаць смехам.

Недарэчна р.

рассо́ваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Размясціць, засоўваючы ў розныя месцы.

Р. яблыкі па скрынках.

рассо́ўванне гл. рассунуць.

рассо́ўвацца гл. рассунуцца.

рассо́ўваць гл. рассунуць.