Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рассе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Пасеяць.

Р. ячмень.

2. каго-што. Прымусіць разысціся; разагнаць.

Р. ворага па лесе.

3. Аслабіць, зрабіць менш моцным у выніку распаўсюджання ў розныя бакі.

Р. святло.

4. перан., што. Прымусіць знікнуць, прайсці (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

|| незак. рассе́йваць, -аю, -аеш, -ае і рассява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. рассе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.), рассе́йванне, -я, н., рассява́нне, -я, н. (да 1 знач.) і рассе́янне, -я, н. (да 3 знач.).

расскака́цца, -скачу́ся, -ска́чашся, -ска́чацца; -скачы́ся; зак. (разм.).

1. Захапіўшыся скокамі, пачаць многа скакаць.

2. Скачучы, набраць большую хуткасць (пра каня).

рассква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Падсмажыць, выскварыць (сала).

|| незак. рассква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

расску́бці, -скубу́, -скубе́ш, -скубе́; -скубём, -скубяце́, -скубу́ць; -ску́б, -бла; -скубі́; -ску́бены; зак., што.

Скубучы, разадраць, расцягнуць што-н.

Р. кудзелю.

|| незак. расскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расскуба́нне,-я, н.

расслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і расслабнуць.

рассла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.

1. Зрабіць слабым, ненапружаным; аслабіць.

Р. мышцы.

2. Адпусціць, зрабіць слабкім.

Р. туга завязаную хустку.

|| незак. расслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расслабле́нне, -я, н.

рассла́бнуць, -ну, -неш, -не; рассла́б, -бла; -ні; зак. (разм.).

Моцна аслабець, стаць слабым.

Р. ад ношы.

рассла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ў; -ла́ўлены; зак., каго-што (разм.).

1. Моцна расхваліць каго-, што-н.; уславіць

Р. подзвігі герояў.

2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго-, што-н.

Р. па ўсім сяле.

|| незак. расслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

расслаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сло́іцца; зак.

1. Раздзяліцца на слаі (у 1 знач.).

Горная парода расслаілася.

2. перан. Раздзяліцца на сацыяльныя групы, праслойкі.

|| незак. рассло́йвацца, -аецца.

|| наз. расслае́нне, -я, н. і рассло́йка, -і, ДМ -йцы,

расслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -ло́ены; зак.

1. што. Раздзяліць на слаі (у 1 знач.).

Р. торт.

2. перан., каго-што. Падзяліць на сацыяльныя групы.

|| незак. рассло́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расслае́нне, -я, н. і рассло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.