Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распы́рскацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Распляскацца пырскамі.

|| незак. распы́рсквацца, -а́ецца.

|| наз. распы́рскванне, -я, н.

распы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Рассеяць дробнымі пырскамі.

Р. ваду.

2. Пырскаючы, зрасходаваць.

Р. адэкалон.

|| незак. распы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распы́рскванне, -я, н.

распыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Тое, што і распытаць.

|| незак. распы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

распыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Пытаючы ў каго-н., даведацца пра што-н., высветліць што-н.

Р. дарогу на вакзал.

|| незак. распы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распы́тванне, -я, н. і ро́спыт, -у, М -пыце, м.

распэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Размазацца па якой-н. паверхні.

Фарба распэцкалася па падлозе.

распэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Размазаць па паверхні што-н.

Р. фарбу па стале.

распява́нне гл. распець.

распява́цца гл. распецца.

распява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. распець.

2. што і без дап. Спяваць гучна, весела.

Р. вясёлыя песні.

распяра́звацца гл. расперазацца.