Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фармалі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (разм.).

Фармальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н., прытрымліванне фармальнасцей, схільнасць да знешняй формы.

фарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. фармальны.

2. мн. -і, -ей. Дзеянні, неабходныя з пункту погляду пэўнага парадку пры выкананні, афармленні чаго-н.

Вытрымаць усе фармальнасці.

фарма́льны, -ая, -ае.

1. гл. форма.

2. Прасякнуты фармалізмам (у 1 знач.).

Ф. падыход да справы.

3. Заснаваны на прынцыпах фармалізму (у 2 знач.).

Ф. метад.

4. Зроблены афіцыйна, законна.

Ф. дазвол.

Фармальная прычына.

5. Такі, дзе захавана толькі знешняя форма, які існуе толькі па форме, для выгляду.

Ф. падыход.

Фармальнае права.

|| наз. фарма́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

фарма́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад.

Кніга вялікага фармату.

|| прым. фарма́тны, -ая, -ае.

фармаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Упарадкаваць сектары носьбітаў інфармацыі ў камп’ютары з мэтай падрыхтоўкі іх для запісу новых даных.

|| наз. фармаці́раванне, -я, н.

фарма́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

2. Сістэма поглядаў, перакананняў, уласцівая якому-н. перыяду грамадскага жыцця.

Чалавек новай фармацыі.

3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

фармацэ́ўт, -а, М -э́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фармацэўтыцы.

фармацэ́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.

|| прым. фармацэўты́чны, -ая, -ае.

фармірава́нне, -я, н.

1. гл. фарміравацца, фарміраваць.

2. мн. -і, -яў. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць.

фармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.

Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).

Фарміруецца група народнага кантролю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.

Фарміруецца цягнік на Берлін.

|| зак. сфармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.