Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распрага́ць гл. распрэгчы.

распрада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́дзены; зак., каго-што.

Прадаць па частках, паступова ўсё дарэшты.

Р. маёмасць.

|| незак. распрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. распрада́жа, -ы, ж. і распро́даж, -у, м.

|| прым. распрада́жны, -ая, -ае (спец.).

распрана́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне, прызначанае для распранання і захавання верхняга адзення.

|| прым. распрана́льны, -ая, -ае.

Распранальныя кабіны на пляжы.

распрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ні́; распра́нены іу́ты; зак., каго (што).

1. Зняць з каго-н. верхняе адзенне.

Р. гасцей.

2. перан. Зняць, скінуць покрыва (лісце, траву) з чаго-н.

|| незак. распрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. распрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; незак. распрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распрана́нне, -я, н.

распрапагандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Прапагандуючы, канчаткова пераканаць каго-н. у чым-н.

распрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Разгладзіць прасам.

Р. складкі на сукенцы.

|| незак. распрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распрасо́ўванне, -я, н.

распраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Выпрастаць, зрабіць роўным, разагнуць.

Р. спіну.

2. Разгарнуць на ўвесь размах (крылы).

|| незак. распро́стваць, -аю, -аеш, -ае.

распрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

1. Старанна апрацоўваючы, зрабіць прыгодным для чаго-н.

Р. поле.

2. Усебакова даследаваць, вывучыць.

Р. праблемнае пытанне.

3. Вычарпаць дзе-н. усю магчымую здабычу карысных выкапняў.

Залаты прыіск ужо распрацаваны.

|| незак. распрацо́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. распрацо́ўванне, -я і распрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

распро́даж гл. распрадаць.

распрэ́гчы, -прагу́, -пражэ́ш, -пражэ́; -пражо́м, -пражаце́, -прагу́ць; распро́г, -прэ́гла і -прагла́, -прэ́гла і -прагло́; распражы́; -прэ́жаны; зак., каго-што.

Вызваліць ад вупражы, выпрагчы.

Р. каня.

|| незак. распрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распрага́нне, -я, н.