Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радзі́мічы, -аў, адз. радзіміч, -а, м.

Група ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі ў першым тысячагоддзі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні ракі Сож і яе прытокаў.

радзі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Прыроджаная плямка на скуры чалавека.

Р. на шчацэ.

радзі́мы, -ая, -ае (нар.-паэт.).

Родны.

Р. край.

Сустракай, радзімая (наз.), дарагіх гасцей.

Радзімая пляма — прыроджанае змяненне скуры.

Радзімая пляма — недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго-н.

Радзімыя плямы мінулага.

радзі́на, -ы, ж. (разм.).

Сям’я, радня.

Сабралася ўся р.

радзі́ны, -ін.

1. Нараджэнне дзіцяці.

2. Сямейнае святкаванне, звязанае з нараджэннем дзіцяці.

Спраўляць р.

радзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Паведаміць (паведамляць) пры дапамозе рацыі, па радыё.

Р. пра стан надвор’я.

ра́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак., з кім.

1. Прасіць у каго-н. рады (у 1 знач.).

Да бацькі заўсёды ішлі р.

2. Мець з кім-н. раду (у 2 знач.), раіцца.

Сябры сталі р., што рабіць далей.

|| зак. пара́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

радзі́цца, раджу́ся, ро́дзішся, ро́дзіцца; зак. і незак.

1. Тое, што і нарадзіцца.

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб раслінах).

Надта родзіцца ў нас капуста.

|| незак. таксама раджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.

Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.

2. каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.

Доктар р. лекі як сродак ад болю.

3. Раіцца, меркаваць.

Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.

Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.

|| зак. пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

радзі́ць, раджу́, ро́дзіш, ро́дзіць; зак. і незак.

1. каго-што. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах).

Глеба родзіць добра.

Надта родзяць буракі.

|| незак. таксама раджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.