Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жа́ртачкі, -чак (разм.).

Забаўная выхадка.

Табе ўсё ж.

Кошцы ж., а мышцы смерць (прыказка).

Не жартачкі (разм.) — пра што-н. важнае, сур’ёзнае.

жарто́ўны, -ая, -ае.

Вясёлы, забаўны, які мае характар жарту.

Жартоўныя вершы.

|| наз. жарто́ўнасць, -і, ж.

жа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Моцна прыпякаць.

Нясцерпна жарыла сонца.

2. Рабіць што-н. з азартам.

Ж. польку.

Ж. з гармат.

жарэ́бная.

Цяжарная (пра кабылу, асліцу, ласіху, вярблюдзіцу).

|| наз. жарэ́бнасць, -і, ж.

жар-пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Казачная птушка незвычайнай прыгажосці з яркім агністым пер’ем.

Знайсці пяро жар-птушкі.

жа́тны, -ая, -ае (разм.).

Які служыць для жніва.

Жатная тэхніка.

жаўла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Цвёрдая, у выглядзе гуза, пухліна на целе чалавека, жывёлы.

|| прым. жаўла́чны, -ая, -ае.

жаўна́, -ы́, мн. жо́ўны і (з ліч. 2, 3, 4) жаўны́, жо́ўнаў, ж.

Назва чорнага і зялёнага дзятла.

жаўне́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст).

Салдат польскай арміі.

|| прым. жаўне́рскі, -ая, -ае.

жаўне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (уст).

Жонка жаўнера.