Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раскуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; -ку́раны; зак., што.

1. Распаліць (папяросу, цыгару, люльку).

2. Выкурыць (разм.).

|| незак. раску́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раску́рванне,-я, н.

раскусі́ць, -кушу́, -ку́сіш, -ку́сіць; -ку́шаны; зак.

1. што. Кусаючы, раздзяліць на часткі.

Р. арэх.

2. перан., каго-што. Распазнаць, добра ўведаць (разм.).

Я даўно раскусіў гэтага чалавека.

Р. задуму хітраца.

|| незак. раску́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раску́сванне, -я, н.

раску́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -ку́ты; зак., каго-што.

Тое, што і раскаваць.

раслі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Арганізм, які звычайна развіваецца ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя рэчывы з глебы і паветра; адна з найбольш пашыраных форм існавання жывой матэрыі.

Вывучаць расліны.

|| памянш.-ласк. раслі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. раслі́нны, -ая, -ае.

Р. свет.

раслінаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па раслінаводстве.

раслінаво́дства, -а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі.

Прадукцыя р.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні.

|| прым. раслінаво́дчы, -ая, -ае.

раслі́ннасць, -і, ж.

1. Сукупнасць раслін, расліннае покрыва якой-н. мясцовасці.

Р.

Каўказа.

2. Валасы на целе, галаве, твары (разм.).

раслі́нны, -ая, -ае.

1. гл. расліна.

2. Які складаецца з раслін.

Р. корм.

3. Прыгатаваны, здабыты з раслін.

Р. тлушч.

4. Які жыве на расліне, раслінах.

Раслінная тля.

5. 3 малюнкам, адбіткам раслін.

Р. арнамент.

расні́чкі, -чак, адз. расні́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).

Тонкія ніце- або шчацінкападобныя адросткі на паверхні клетак жывёл, раслін.

|| прым. расні́чны, -ая, -ае.

Раснічныя чэрві.

расо́л -у, м.

1. Салёная вада з прыправамі для засолкі, вымочвання харчовых прадуктаў.

2. Вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў.

Капуста з расолам.

3. Моцна насычаная солямі прыродная вада.

4. Водны раствор солей, які прымяняецца ў тэхніцы (спец.).

|| прым. расо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).