Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раскі́слы, -ая, -ае.

1. Які раскіс, ператварыўся ў вязкае месіва.

Раскіслая гліна.

2. перан. Расслаблены, разамлелы.

Р. твар.

|| наз. раскі́сласць, -і, ж.

раскі́снуць, -ну, -неш, -не; раскіс, -сла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва, размокнуць, разбухнуць.

Зямля раскісла.

Боты раскіслі.

2. перан. Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.).

Р. на сонцы.

Выпіў шклянку і раскіс.

3. перан. Паддацца залішняй чуллівасці.

|| незак. раскіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

раскла́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. раскласці¹.

2. Графік, у якім указваецца час, месца, паслядоўнасць правядзення чаго-н.

Р. на тыдзень.

Вывесіць р. заняткаў.

Штатны расклад — дакумент, які вызначае склад работнікаў якой-н. установы, прадпрыемства з указаннем іх пасад і акладаў.

расклада́нне¹ гл. раскласці¹, разлажыць’.

расклада́нне² гл. раскласці², разлажыць².

расклада́цца¹ гл. раскласціся¹, разлажыцца¹.

расклада́цца² гл. раскласціся².

расклада́ць¹ гл. раскласці¹, разлажыць¹.

расклада́ць² гл. раскласці², разлажыць².

раскла́дванне¹ гл. раскласці¹, разлажыць¹.