Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раскі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. раскідацца.

2. Дарэмна траціць, не імкнуцца ўтрымаць што-н. пры сабе; раскідацца.

Р. грашыма.

раскі́дваць гл. раскідаць.

раскі́дзісты, -ая, -ае.

1. 3 шырока раскінутымі галінамі.

Р. дуб.

2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы.

Раскідзістая вёска.

|| наз. раскі́дзістасць, -і, ж.

раскі́длівы, -ая, -ае (разм.).

Неашчадны, неэканомны.

Р. гаспадар.

|| наз. раскі́длівасць, -і, ж.

раскідны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які можна раскінуць, раскласці; раскладны.

Раскідное крэсла.

2. Прызначаны для раскідання чаго-н. (спец.).

Раскідная сеялка.

3. Які робіцца шляхам раскідання, рассейвання.

Раскідное ўнясенне ўгнаенняў.

раскілза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго.

Вызваліць ад укладзеных у рот цугляў.

Р. каня.

|| незак. раскі́лзваць, -аю, -аеш, -ае.

раскі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Шырока развесці, распасцерці ў розныя бакі.

Р. рукі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні чаго-н.

Р. дыван на канапе.

3. Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што-н.

Р. палаткі.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым-н. што-н.

Р. сена.

раскіпе́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна кіпець.

Вада раскіпелася.

2. перан. Моцна разгарачыцца, разгневацца (разм.).

Ён можа хутка р.

раскірэ́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМо́цы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -рэ́к, (разм.).

Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі або наогул пра што-н. няўклюднае, растапыранае.

Не стол, а р.

раскірэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што (разм.).

Шырока расставіць (ногі).

|| незак. раскірэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.