Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рапто́ўны, -ая, -ае.

Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана.

Р. разрыў адносін паміж сябрамі.

|| наз. рапто́ўнасць, -і, ж.

рапу́ха, -і, ДМ -пу́се, мн. -і, -пу́х, ж.

Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру.

Шэрая р.

Чаротная р.

ра́пушка, -і, ДМ -ШЦЫ, мн. -і, -шак, ж.

Невялікая прэснаводная рыбка сямейства ласасёвых.

рарытэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Выключна рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

|| прым. рарытэ́тны, -ая, -ае.

рас..., прыстаўка.

Тое, што і раз...; пішацца замест «раз...» перад глухімі зычнымі, напр.: раскусіць, расхапаць.

ра́са¹, -ы, мн. -ы, рас, ж.

Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

Белая р.

Жоўтая р.

Мангалоідная р.

Негроідная р.

|| прым. ра́савы, -ая, -ае.

ра́са², -ы, мн. -ы, рас, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

раса́, -ы́, мн. ро́сы, рос, ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры паніжэнні тэмпературы асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў у цёплую пару года.

Ранішняя р.

Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. рася́ны, -ая, -ае, расяны́, -а́я, -о́е і ро́сны, -ая, -ае.

раса́да, -ы, ДМ -дзе, ж., зб.

Маладыя расліны, вырашчаныя ў асобых умовах і прызначаныя для перасадкі ў адкрыты грунт.

Капусная р.

|| прым. раса́дны, -ая, -ае.

раса́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльнае месца для вырошчвання маладых раслін, расады.