Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́нішнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Святочнае мерапрыемства, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Дзіцячы р.

2. Ранішні мароз увосень і вясной.

Лістападаўскі р.

ра́нкам, прысл.

У ранні час; раніцай.

ра́нне, -я, н.

Тое, што і раніца.

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «ранні» (у 2 знач.), напр.: раннестаражытны, раннефеадальны.

ра́нні, -яя, -яе.

1. Які мае адносіны да рання; ранішні.

У р. час.

2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.

Р. вечар.

Ранняе Сярэдневякоўе.

3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).

Ранняя зіма.

Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.

рання... (гл. ранне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «ранне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр., ранняспелы.

рант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Вузкая палоска скуры па краях абутку, да якой прышываюцца адначасова падэшва і верх абутку.

|| прым. ра́нтавы, -ая, -ае.

ранцье́, нескл., м.

Чалавек, які жыве на рэнту.

ра́нча, нескл., н.

Сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі; ферма ў ЗША.

рань, -і, ж.

Вельмі ранні час.

У такую р. падняўся!