Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся; незак.

Адчуваць радасць, праяўляць радасць, быць у вясёлым, радасным настроі.

Р. веснавому дню.

Р. поспеху.

Чалавек радаваўся, смяяўся.

|| зак. абра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся, узра́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся іпара́давацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся.

ра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак., каго-што.

Выклікаць радасць, прыносіць радасць, асалоду.

Поспехі дзяцей радуюць нас.

Зялёная рунь радуе вока.

|| зак. абра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны, узра́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны і пара́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны.

радаві́ты, -ая, -ае (уст.).

Які належыць да старога знатнага роду.

Радавітая шляхта.

|| наз. радаві́тасць, -і, ж.

радавы́¹ гл. рад¹.

радавы́², -а́я, -о́е.

1. Які нічым не вызначаецца сярод іншых; просты, звычайны.

Р. работнік.

Р. член арганізацыі.

2. Які не належыць да каманднага, начальніцкага складу.

Р. баец.

3. у знач. наз. радавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і салдат (у 1 знач.).

Гвардыі р.

радавы́³, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.).

Р. абрад.

2. Спадчынны, родавы.

Радавая маёмасць.

радавы́⁴, -а́я, -о́е.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны.

Радавое палатно.

рададэ́ндран, -а і -у, м.

1. -а. Вечназялёная расліна сямейства верасовых з тоўстым лісцем і вялікімі прыгожымі кветкамі; альпійская ружа.

2. -у. Зараснікі гэтай расліны.

|| прым. рададэ́ндравы, -ая, -ае.

рада́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Радыёлакацыйная ўстаноўка.

|| прым. рада́рны, -ая, -ае.

радасло́ўе, -я, н.

Гісторыя роду, генеалогія.

|| прым. радасло́ўны, -ая, -ае.

Радаслоўная табліца.