ка́федра
(гр. kathedra = сядзенне)
1) аб’яднанне выкладчыкаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі, у вышэйшай навучальнай установе;
2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;
3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
кафэ́
(фр. café)
певялікі рэстаран, дзе прадаюць кофе, чай, закускі, прахаладжальныя напіткі.
кафэтэ́рый
(фр. cafeterie)
кафэ з самаабслугоўваннем.
кафэшанта́н
(фр. café chantant = літар. кафэ са спевамі)
кафэ з эстрадай, дзе выступаюць артысты з песнямі і танцамі лёгкага, часам непрыстойнага характару.