Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кака́ва

(ісп. сасао, ад індз. kakauatt)

парашок з зярнят шакаладнага дрэва (расце ў трапічных лясах), а таксама напітак з гэтага парашку.

какаі́н

(ісп. cocaina, ад індз. соса = кока)

наркатычнае рэчыва, якое здабываецца з лісця кокі і ўжываецца як сродак для суцішэння болю і для ўсыплення.

какафо́нія

(гр. kakophonia, ад kakos = дрэнны + phone = гук)

негарманічнае спалучэнне гукаў, непрыемнае для слыху (у музыцы, вершах).

кактэ́йль

(англ. coctail = літар. пеўнеў хвост)

1) напітак з сумесі розных спіртных вырабаў (віна, лікёру, каньяку) з цукрам і вострымі прыправамі;

2) безалкагольны напітак з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.