Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

казіно́

(фр. casino, ад іт. casino = домік)

ігральны дом з рэстаранам і азартнымі гульнямі (картамі, рулеткай і інш.).

казна́

(цюрк. xazna)

1) фінансавыя рэсурсы дзяржавы; грашовыя сродкі якой-н. установы;

2) дзяржава як суб’ект пэўных маёмасных правоў і інтарэсаў.

казуа́льны

(лац. casualis, ад casus = выпадак)

выпадковы, які не паддаецца абагульненню.

казуі́стыка

(фр. casuistique, ад лац. casus = выпадак)

1) падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя;

2) перан. спрыт пры доказах чаго-н. непраўдзівага, фальшывага; кручкатворства.

ка́зус

(лац. casus = выпадак)

1) незвычайны, недарэчны выпадак, здарэнне;

2) юр. складаная судовая справа.