Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каалі́цыя

(с.-лац. coalitio = аб’яднанне, саюз)

аб’яднанне дзяржаў, партый, грамадскіх груп для дасягнення якой-н. агульнай мэты.

каапера́цыя

(лац. cooperatio = супрацоўніцтва)

1) форма арганізацыі працы, пры якой значная колькасць людзей удзельнічае ў адным або розных, але звязаных паміж сабой працэсах працы;

2) калектыўнае вытворчае або гандлёвае аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў (напр. сельскагаспадарчая к., спажывецкая к.).

каапта́цыя

(с.-лац. cooptatio = дадатковае выбранне)

увядзенне ў склад выбарнага органа новых членаў без правядзення дадатковых выбараў.

каардына́цыя

(с.-лац. coordinatio)

1) узгадненне, прывядзенне ў адпаведнасць узаемасувязі паміж якімі-н. дзеяннямі, паняццямі, з’явамі;

2) адпаведнасць, узгодненасць дзеянняў, паняццяў, з’яў (напр. дасканалая к. рухаў).