Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ва

(польск. kawa, ад ар. kahva)

тое, што і кофе.

кавале́р

(польск. kawaler < фр. cavalier, ад іт. cavaliere)

1) член рыцарскага ордэна ў перыяд сярэдневякоўя;

2) мужчына, які танцуе ў пары з дамай, суправаджае яе на прагулцы і г. д.;

3) нежанаты малады чалавек;

4) асоба, узнагароджаная ордэнам.

кавалька́да

(фр. cavalcade, ад іт. cavalcata)

група коннікаў, якія едуць разам.

каварда́к

(цюрк. kavyrdak = смажанае мяса)

сумятня, неразбярыха.

каве́рна

(лац. caverna)

1) мед. поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі хваробай, напр. у лёгкіх, печані, нырках;

2) геал. пустата, поласць у горнай пародзе.

каве́рынг

(англ. covering)

водкуп прададзеных раней каштоўных папер, кантрактаў, тавараў для спынення абавязацельстваў па здзелках на тэрмін, заключаных біржавымі спекулянтамі.

кавя́рня

(польск. kawiarnia, ад kawa < ар. kahva)

тое, што і кафэ.