Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кана́л

(іт. canale, ад лац. canalis = труба)

1) штучнае рэчышча, напоўненае вадой (напр. абвадняльны к.);

2) вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (напр к. ствала гарматы);

3) лінія сувязі, камунікацыі (напр. тэлевізійны к.);

4) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр. дыпламатычныя каналы).

каналіза́цыя

(фр. canalisation, ад лац. canalis = труба)

сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот (напр. гарадская к.).

кананіза́цыя

(с.-лац. canonizatio, ад гр. kanonizo = падпарадкоўваю правілу)

1) залічэнне каго-н. царквою ў святыя;

2) перан. узаконьванне, ператварэнне якога-н. правіла ў абавязковае.

кана́па

(польск. kanapa, ад фр. canapé)

від мяккай мэблі для сядзення і ляжання (са спінкай і падлакотнікамі).

канве́нцыя

(лац. conventio = дагавор)

міжнародны дагавор па якім-н. спецыяльным пытанні (напр. к. аб аўтарскім праве, чыгуначная к.).

канве́рсія

(лац. conversio = змяненне)

1) абмен адной валюты на другую па пэўным валютным курсе;

2) перавод прамысловасці і іншых галін эканомікі з вытворчасці ваеннай прадукцыі на вытворчасць грамадзянскай і наадварот.

канверці́раваць

(лац. convertere = змяняць, ператвараць)

ажыццяўляць канверсію.

канву́льсія

(лац. convulsio)

рэзкае неадвольнае скарачэнне мышцаў, якое суправаджаецца вострым болем; сутарга.

кангламера́т

(лац. conglomeratus = сабраны)

1) бессістэмнае, механічнае злучэнне чаго-н. разнароднага (напр. к. поглядаў);

2) форма манапалістычнага аб’яднання фірм, кампаній і прадпрыемстваў розных галін з адзіным фінансавым і арганізацыйным кантролем;

3) геал. асадачная горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.

кангрэ́с

(лац. congressus = сустрэча, сход)

1) з’езд, нарада (звычайна міжнароднага характару);

2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах.