касе́та
(англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta)
1) святлонепранікальны футляр для захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фота- і кінастужак);
2) плоская каробка для магнітафоннай стужкі;
3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.
каска́д
(фр. cascade, ад іт. cascata)
1) вадаспад, які падае ўступамі;
2) перан. імклівая плынь чаго-н. (напр. к. слоў);
3) цыркавы прыём, які імітуе падзенне з каня, турніка, веласіпеда і інш.;
4) хуткі танец, які суправаджаецца спевамі, у аперэце.
каскадзёр
(фр. cascadeur)
1) выканаўца цыркавога прыёму падзення (каскаду);
2) дублёр артыста кіно, які выконвае тэхнічна цяжкія і небяспечныя трукі (бег па стрэхах вагонаў, саскокванне на хаду з каня і інш.).
касмана́ўт
(ад гр. kosmos = Сусвет + nautes = мараплавец)
удзельнік палёту ў космас.
касмана́ўтыка
(ад гр. kosmos = Сусвет + nautike = караблеваджэнне)
тэорыя і практыка палётаў у космас.
касмапаліты́зм
(фр. cosmopolitisme, ад гр. kosmopolites = грамадзянін свету)
ідэалогія, якая прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.
ка́ста
(napm. casta = род, пакаленне, ад лац. castus = чысты)
1) грамадская група ў некаторых краінах Усходу, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў (напр. к. жрацоў);
2) перан. замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае свае інтарэсы і адасобленасць (напр. акцёрская к.).
ка́стынг
(англ. casting)
конкурсны адбор прэтэндэнтаў для ўдзелу ў якім-н. мерапрыемстве, напр. у. здымках фільма, конкурсе прыгажосці.
катаклі́зм
(гр. kataklysmos = паводка, патоп)
раптоўны разбуральны пераварот у прыродзе або грамадстве (напр. вулканічныя катаклізмы, рэвалюцыйны к.).
каталіцы́зм
(с.-лац. catholicismus, ад гр. katholikos = галоўны, усеагульны)
адзін з трох найбольш пашыраных напрамкаў у хрысціянстве (побач з праваслаўем і пратэстантызмам), які ўзначальвае рымскі папа.