Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карт-бла́нш

(фр. carte blanche = чысты бланк)

1) чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго;

2) перан. поўная свабода дзеянняў, неабмежаванае паўнамоцтва.

кару́пцыя

(лац. corruptio)

подкуп, прадажнасць службовых асоб, палітычных дзеячаў.

ка́рыес

(лац. caries = гніенне)

запаленчы працэс у цвёрдай тканцы зуба, які суправаджаецца гніеннем.

карыкату́ра

(іт. caricatura, ад лац. caricare = перагружаць, перабольшваць)

1) сатырычны паказ з’яў рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры, кіно, тэатры, на эстрадзе, а таксама малюнак каго-н., чаго-н. у падкрэслена смешным выглядзе;

2) перан. смешнае, вартае жалю падабенства да чаго-н.

карыфе́й

(фр. coryphée, ад гр. koryphaios = правадыр)

1) кіраўнік хору ў старажытнагрэчаскай трагедыі;

2) перан. выдатны дзеяч у якой-н. галіне дзейнасці (напр. к. навукі, к. сусветнай літаратуры).

карэ́ктны

(лац. correctus = папраўлены)

1) ветлівы, тактоўны (напр. к-ая заўвага, к-ыя паводзіны);

2) правільны, дакладны (напр. к. пераклад).

карэкты́ў

(фр. correctif, ад лац. correctus = папраўлены)

частковае змяненне чаго-н., папраўка (напр. унесці карэктывы ў план).

карэспандэ́нт

(фр. correspondant, ад с.-лац. correspondens, -ntis = які адказвае)

1) супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі;

2) асоба, якая вядзе з кім-н. перапіску;

3) асоба або ўстанова (фірма, банк), якая выконвае фінансавыя, камерцыйныя даручэнні для другой асобы або ўстановы.

карэспандэ́нцыя

(фр. correspondance, ад с.-лац. correspondentia)

1) паведамленне, допіс, дасланыя ў газету, часопіс;

2) пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні;

3) перапіска паміж асобамі, установамі.

каса́цыя

(лац. cassatio = адмена, знішчэнне)

1) перагляд, адмена вышэйшай судовай інстанцыяй прыгавору ніжэйшай (параўн. апеляцыя 1);

2) прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх.