Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канфу́з

(лац. confusus)

няёмкае становішча; стан няёмкасці, збянтэжанасці, сораму.

канцэ́пцыя

(лац. conceptio)

1) сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх-н. з’яў (напр. к. вучонага);

2) агульная думка, галоўная ідэя якога-н. твора, навуковай працы (напр. к. артыкула).

канцэраге́нны

(ад лац. cancer = рак + гр. genos = паходжанне)

здольны выклікаць злаякасныя пухліны (напр. к-ае рэчыва).

канцэ́рн

(англ. concern, ад лац. concernere = змешваць)

адна з складаных форм манапалістычных аб’яднанняў, якая ўключае прадпрыемствы прамысловасці, транспарту, гандлю і банкаўскай сферы.

канцэ́сія

(лац. concessio)

1) дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацыю на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве;

2) прадпрыемства, якое арганізавана на аснове такога дагавору.

кан’юнкту́ра

(с.-лац. conjunctura)

1) сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напр. у палітыцы, эканоміцы, гандлі, уплываюць на ход якіх-н. падзей, спраў (напр. спрыяльная к.);

2) сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан эканомікі, фінансавых адносін за пэўны перыяд развіцця дзяржавы (напр. к. рынку).

капельма́йстар

(ням. Kapelmeister)

кіраўнік тэатральнага, ваеннага, сімфанічнага аркестра.

капіра́йт

(англ. copyright, ад сору = капіраваць + right = права)

забеспячэнне аўтарскага права на рукапіс, артыкул, кнігу і г. д., а таксама само гэта аўтарскае права.

капіта́л

(ням. Kapital, ад лац. capitalis = галоўны)

1) сукупнасць сродкаў (маёмасць, грошы), якая прыносіць прыбытак;

2) вялікая сума грошай;

3) перан. тое, што ўяўляе сабой вялікую каштоўнасць, важны здабытак (напр. навуковы к., маральны к.).

капіталіза́цыя

(фр. capitalisation, ад лац. capitalis = галоўны)

1) ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал;

2) вызначэнне каштоўнасці маёмасці па атрыманаму прыбытку;

3) з’яўленне прымет капіталізму (у эканоміцы, дзяржаўным ладзе).