Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канфармі́зм

(фр. conformisme, ад лац. conformis = падобны)

прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку і пануючых поглядаў, беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца сілай аўтарытэту.

канфедэра́цыя

(лац. confoederatio)

аб’яднанне, саюз якіх-н. грамадскіх арганізацый або дзяржаў.

канферансье́

(фр. conférencier = дакладчык, лектар)

артыст, які вядзе канцэртна-эстраднае прадстаўленне, аб’яўляючы нумары праграмы і займаючы гледачоў у перапынках паміж нумарамі.

канферэ́нцыя

(лац. conferentia)

нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый.

канфе́сія

(лац. confessio)

разнавіднасць якога-н. веравучэння ў спалучэнні з уласцівай яму абраднасцю; веравызнанне.

канфігураты́ўны

[англ. configurative (art) = абстрактнае мастацтва]

які адхіляе адлюстраванне навакольнага свету ў формах самой рэчаіснасці, абстрактны (напр. к-ае мастацтва).

канфідэнцыя́льны

(фр. confidentiel, ад confidence = давер)

які не падлягае агалашэнню, даверны, сакрэтны (напр. к-ая размова, к. тон).

канфіска́цыя

(лац. confiscatio)

прымусовае бязвыплатнае адабранне маёмасці, грошай на карысць дзяржавы.

канфлі́кт

(лац. conflictus = сутыкненне)

1) рэзкае сутыкненне процілеглых поглядаў, імкненняў, сіл у прыродзе і грамадстве (напр. сацыяльныя канфлікты, пагранічны к.);

2) супярэчнасць як прынцып узаемаадносін паміж персанажамі літаратурнага твора (напр. драматургічны к.).

канфранта́цыя

(фр. confrontation, ад лац. con = з, разам + frons, -ntis = лоб, фронт)

проціборства, супрацьпастаўленне палітычных прынцыпаў, сацыяльных сістэм.