Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хіт

(англ. hit = удача, поспех)

вельмі модная песня, спектакль, фільм, кніга і г.д., што карыстаюцца поспехам.

хітанамі́цэс

(н.-лац. chitonomyces)

сумчаты грыб сям. пейрычылавых, які з’яўляецца паразітам вадзяных павукоў, плывунчыкаў, плывунцоў і іншых насякомых.

хіто́н

(гр. chiton)

1) доўгая і шырокая сарочка, часцей без рукавоў, у старажытных грэкаў, якая падпяразвалася з напускам;

2) касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

хіто́ны

(ад гр. chiton = панцыр)

род панцырных малюскаў, пашыраных у морах ад Арктыкі да Антарктыкі; у большасці цела пакрыта ракавінкай з васьмі чарапіцападобна размешчаных пласцінак.

хітрыдыяміцэ́ты

(н.-лац. chytridiomycetes)

клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне зааспорамі або ў выніку ізагаміі, гетэрагаміі, аагаміі, пашыраны па ўсім зямным шары, большасць паразітуе на водарасцях, грыбах, некаторыя паразіты вышэйшых раслін (напр. бульбы, капусты).

хітыназо́і

(н.-лац. chitinozoa)

група марскіх выкапнёвых жывёльных арганізмаў, рэшткі якіх выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону.

хіт-пара́д

(ад англ. hit = удача, поспех + parade = парад)

1) газетна-часопісны або радыё-тэлевізійны спіс выканаўцаў, якія ўзнагароджаны і выбраны чытачамі, слухачамі або гледачамі;

2) апублікаванне гэтага ганаровага спісу ў нарысе, інтэрв’ю, рэпартажы або тэлеперадачы ў парадку атрыманых ацэнак.