Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хі́ладус

(н.-лац. chilodus)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў стаячых вадаёмах на поўначы Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.

хілако́рус

(н.-лац. chiloconis)

жук сям. божых каровак; жыве ў лясах на лісцевых дрэвах і кустах; драпежнік какцыдаў, пераважна шчытовак (выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе з імі).

хіласцы́фус

(н.-лац. chiloscyphus)

пячоначны мох сям. сафакалеевых, які трапляецца на вільготнай глебе ў лясах, на балотах, на гнілой драўніне.

хі́лер

(англ. healer = лекар)

урач, які лечыць біятокамі, малітвамі, замовамі, а таксама аперацыямі без хірургічных інструментаў (параўн. экстрасэнс).

хілёбіус

(н.-лац. hylobius)

жук сям. даўганосікаў, які пашыраны ў лясах; шкодзіць маладым хваёвым культурам.

хілія́зм

(гр. chiliasmos, ад chilias = тысяча)

вучэнне аб тысячагадовым зямным царстве Хрыста, якое павінна наступіць перад канцом свету.

хілія́сты

(гр. chiliastai)

паслядоўнікі хіліязму.

хі́лус

(гр. chylos = сок)

вадкасць, якая змяшчаецца ў лімфатычных сасудах кішэчніка жывёл і чалавека; уяўляе сабой лімфу, узбагачаную кропелькамі тлушчу.

хіля́рыі

(ад гр. chelos = губа)

рудыментарная пара канечнасцей сёмага сегмента галавагрудзей мечахвостаў.