Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хірама́нт

(ад гр. cheir = рука + mantis = варажбіт)

той, хто займаецца хірамантыяй.

хірама́нтыя

(ад гр. cheir = рука + manteia = варажба)

варажба па лініях і абрысах далоні.

хіранамі́ды

(н.-лац. chironomidae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых, лічынак якіх называюць «матыль» і выкарыстоўваюць на корм для рыб, а таксама як прынаду пры лоўлі рыб.

хіратэ́рыі

(ад гр. cheir = рука + therion = звер)

жывёлы канца палеазою і пачатку мезазою, вядомыя па адбітках слядоў, што нагадваюць адбіткі рукі чалавека.

хіро́т

(ад гр. cheir, -ros = рука)

паўночнаамерыканская яшчарка з чэрвепадобным целам, без задніх канечнасцей, якая жыве ў зямлі.

хіру́рг

(лац. chirurgus, ад гр. cheinirgos = рукадзельнік)

спецыяліст у галіне хірургіі.

хіру́ргі

(гр. cheirurgos = рукадзельнік)

сямейства рыб атрада акунепадобных; пашыраны ў трапічных морах.

хірургі́я

(лац. chirurgia, ад гр. cheirurgia = ручная праца)

галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным шляхам.