Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хі́на

(перуан. kina = кара)

тое, што і хінін.

хіназо́л

(ад хінін + -ол)

арганічнае гэтэрацыклічнае злучэнне, цвёрды крышталічны прадукт, лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак для дэзінфекцыі рук, прамывання ран і інш.

хіналі́н

(ад хінін + лац. oleum = алей)

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная, часцей жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў.

хіная́на

(санскр. hynajana = малая калясніца)

адзін з двух кірункаў у будызме, паслядоўнікі якога лічаць магчымым дасягненне нірваны толькі праз манаства.

хінідзі́н

(ням. Chmidin)

алкалоід, які змяшчаецца ў кары хіннага дрэва; выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння арытміі сэрца.

хіні́н

(ням. Chinin < іт. chinina, ад перуан. kina = кара)

алкалоід, белы крышталічны горкі на смак парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння малярыі і ў акушэрскай практыцы.

хіно́ны

(ад перуан. kina = кара)

арганічныя араматычныя злучэнні, афарбаваныя крышталічныя рэчывы з рэзкім пахам; выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў.

хі́нтэрланд

(ням. Hinterland, ад hinter = за, ззаду + Land = краіна)

раён, які прылягае да прамысловага, гандлёвага цэнтра, порта і г.д.