Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фок

(гал. fok)

мар. ніжні прамы парус на пярэдняй мачце судна або трохвугольны парус на судне з адной мачтай.

фокстэр’е́р

(англ. fox-terrier, ад fox = ліса + terrier = тэр’ер)

парода паляўнічых сабак групы тэр’ераў, якая выкарыстоўваецца для палявання ў норах на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў.

фо́кус1

(лац. focus = ачаг)

1) пункт, дзе сыходзяцца адбітыя ад выпуклага або ўвагнутага люстра ці пераломленыя лінзай прамяні;

2) пастаянны пункт, які мае асаблівыя ўласцівасці ў адносінах да любога пункта на крывой;

3) ачаг хваробнага працэсу ў арганізме;

4) перан. цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей.

фо́кус2

(ад ням. Hokuspokus)

1) лоўкі прыём, заснаваны на малавядомых гледачам фізічных ці хімічных з’явах або проста на спрытнасці рук;

2) складанасць, сакрэт чаго-н.;

3) перан. мн. хітрасці, выдумкі; капрызы, прычуды.

фок-ма́чта

(гал. fok-mast)

мар. пярэдняя мачта ў насавой частцы судна.

фок-рэ́я

(гал. fok-ra)

мар. ніжняя рэя на фок-мачце.