Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фоб

(англ. fob, ад free on board = свабодна на борце)

знешнегандлёвы дагавор, звязаны з марской перавозкай тавараў, калі прадавец абавязаны за ўласны кошт даставіць груз на судна, пасля чаго ўсе затраты пераносяцца на пакупніка (гл. таксама сіф).

-фоб

(гр. phobos = страх)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ненавіснік», «праціўнік».

фо́бія

(гр. phobos = страх)

неадчэпны, назойлівы страх пры некаторых псіхічных захворваннях.

-фобія

(гр. phobos = страх)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «нецярпімасць», «боязь».