Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ура-

(гр. uron = мача)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мачы, мачавіны, мочапалавых органаў.

урабактэ́рыі

(ад ура- + бактэрыі)

бактэрыі, якія раскладаюць мачавіну на аміяк і вуглекіслату.

урабілі́н

(ад ура- + лац. bilis = жоўць)

жоўтае фарбавальнае рэчыва з групы жоўцевых пігментаў, што ўтвараецца ў кішэчніку; абумоўлівае колер мачы.

урага́н

(фр. ouragan, з індз.)

1) вецер разбуральнай сілы;

2) перан. бурнае развіццё чаго-н. (напр. у. пачуццяў).

урагле́на

(н.-лац. uroglena)

каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

ураглено́псіс

(н.-лац. uroglenopsis)

каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

урагра́фія

(ад ура- + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання нырак і мочавывадных шляхоў.

урало́гія

(ад ура- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы мочапалавых органаў, распрацоўвае метады іх лячэння і прафілактыкі.

урамі́цэс

(н.-лац. uromyces)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на вышэйшых травяністых раслінах сям. бабовых, складанакветных, малачаевых, лілейных, злакавых.

ура́н

(н.-лац. uranium, ад uranos = неба)

радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў выкарыстоўваецца як ядзернае паліва.