Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мур

(польск. mūr < с.-в.-ням. mure, ад лац. murus)

цагляны будынак або сцяна.

мурава́ць

(польск. murować, ад ням. mauren)

будаваць з цэглы або каменю, змацоўваючы цэментам або глінай.

мурза́

(тат. myrza, ад перс. mīrza)

тытул татарскай феадальнай знаці.

мурые́ла

(н.-лац. muriella)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая пашырана ў тарфяна-балотных глебах.

му́рын

(польск. murzyn < ст.-в.-ням. mōr, ад лац. maurus)

уст. негр, арап.

мурэ́на

(лац. muraena, ад гр. muraina)

марская рыба сям. мурэнавых, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў.