Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мул

(лац. mulus)

дамашняя жывёла, помесь асла з кабылай.

мула́

(кр.-тат. mulla, ад ар. maulā = пан, уладар)

мусульманскі свяшчэннік.

мула́т

(ісп. mulato, ад ар. muvallad = нечыстакроўны араб)

нашчадак ад шлюбу белых і неграў.

мулінэ́

(рус. мулине, ад фр. moulinet = суканы шоўк)

баваўняныя або віскозныя ніткі для вышывання.

мулі́т

(ад англ. mull = назва вострава ў Шатландыі)

мінерал класа сілікатаў у выглядзе бясколерных або ружавата-белых крышталікаў; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.

му́льда

(ням. mulde = карыта)

1) металічная скрыня для механізаванай загрузкі шыхтавых матэрыялаў у сталеплавільную печ;

2) форма, у якую заліваюць метал, каб атрымаць злітак;

3) форма залягання слаёў горных парод у выглядзе чашы.

мульта́н1

(польск. multan, ад фр. molleton)

баваўняная варсістая тканіна.

мульта́н2

(ст.-польск. multan, ад Multany = Малдавія)

1) гатунак тытуню;

2) гіст. кароткі двухбаковавостры меч.

мульто́граф

(ад мулыпы- + -граф)

устройства для атрымання вялікай колькасці адбіткаў машынапісу, а таксама малюнкаў.

мультфі́льм

[ад мульт(ыплікацыя) + фільм]

фільм, створаны метадам мультыплікацыі.