Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

люк

(рус. люк, ад гал. luik)

адтуліна з векам для пранікнення ўнутр чаго-н. (напр. л. танка; каналізацыйны л.).

люка́рна

(фр. lucarne)

невялікі аконны праём на даху або купальным пакрыцці.

люкс1

(фр. luxe, ад лац. luxus = раскоша)

нешта асабліва раскошнае, лепшае па абсталяванню, па ўзроўню абслугоўвання (аб магазінах, гасцініцах, атэлье і інш.).

люкс2

(лац. lux = святло)

адзінка вымярэння асветленасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле асвятлення паверхні ў 1 м​2 струменем святла ў 1 люмен.

люксме́тр

(ад люкс2 + -метр)

прыбор для вымярэння асветленасці, якая вызначаецца ў люксах.

люкс-секу́нда

(ад люкс2 + секунда)

адзінка колькасці асвятлення, роўная асветленасці ў 1 люкс на працягу секунды.