Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жэра́рдыя

(н.-лац. sherardia)

травяністая расліна сям. марэнавых з востраканцовым лісцем і ярка-ліловымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўн. Амерыцы; на Беларусі вельмі рэдкая, заносная.

жэрміна́ль

(фр. germinal, ад лац. germen = парастак)

сёмы месяц (з 21—22 сакавіка да 19—20 красавіка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.