Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бра́ма

(польск. brama, ад ням. Brame)

крытыя зверху вароты, якія закрываюць уваход на тэрыторыю завода, двара і інш.

брама́ты

(гр. broma, -atos = жыўнасць)

солі бромістай кіслаты.

браме́лія

(н.-лац. bromelia)

расліна сям. ананасавых з ядомымі пладамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі.

брамі́ды

(ад бром + гр. eidos = выгляд)

злучэнні брому з іншымі хімічнымі элементамі; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і фатаграфіі.

брамі́ны

(санскр. brahmana)

тое, што і брахманы.

бра́мсель

(гал. bramzeil)

парус трэцяга яруса паруснага судна.

брам-рэ́я

(гал. bramra)

трэцяя знізу рэя на мачце паруснага судна.

брам-стэ́ньга

(гал. bramsteng)

верхняя частка мачты на парусным судне.

брандва́хта

(гал. brandwacht)

1) вартавое судна на рэйдзе, якое рэгулюе рух караблёў і сочыць за выкананнем суднаходных правіл;

2) пост на беразе або судне для назірання за пажарнай бяспекай у раёне порта;

3) дапаможнае судна землечарпальнага каравана, якое служыць жыллём для экіпажаў суднаў, што ўваходзяць у гэты караван.

брандмае́р

(ням. Brandmajor)

начальнік усіх пажарных каманд горада ў царскай Расіі.